У Віцебску каля будынка суда міліцыянты затрымлівалі людзей

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Віцебску пачаўся судовы працэс над праваабаронцам Валерыем Шчукіным. Дзверы суда пільнуюць каля дзесятка міліцыянтаў. На месцы падзеяў знаходзілася карэспандэнтка Еўрарадыё Ядвіга Сташэўская.

«Затрымана ад 5 да 10 чалавек. Дзевяцігадовага сына Крысціны Шацікавай, які спрабаваў абараніць маці, міліцыянты моцна ўдарылі галавой аб мікрааўтобус. Для хлопчыка выклікалі «хуткую дапамогу».

Паводле слоў карэспандэнткі, спачатку міліцыянты напалі на некалькіх чалавек, якія маўкліва стаялі з партрэтамі Шчукіна на ганку суда. Сярод актывістаў былі Крысціна Шацікава і Вольга Карач. Жанчын цягнулі ў мікрааўтобус. Міліцыянты схапілі і маладых людзей, якія абаранялі жанчын.

Нагадаем, Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў абласной выбарчай камісіі і адной з віцебскіх акруговых камісій. Ён распаўсюджваў улёткі аб парушэннях гэтымі людзьмі заканадаўства. Шчукіну пагражае грашовы штраф, папраўчыя работы ці два гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international