"Чарнобыльскія" акцыі ў Віцебску і Наваполацку – забаронены

2014 2014-04-22T08:12:50+0300 2014-04-22T08:12:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя ўлады адмовілі заяўнікам, бо тыя падалі заяўкі неадпаведным чынам. Нагадаем, акцыі да ўгодказ аварыі на Чырнбыльскай АЭС актывісты хацелі правесці 26 красавіка.

Чацвёра віцебскіх прадстаўнікоў КХП БНФ накіравалі заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёна на правядзенне пікета ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Атрымалі адмову за подпісам намесніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Наталлі Ляпёшкінай. Прычына адмовы ў тым, што заяўнікі, маўляў, на далучылі да заяўкі дамовы, прадугледжаныя рашэннем № 881 Віцебскага гарвыканкаму. Там гаворыцца, што папярэдне арганізатары імпрэз мусяць заключыць дамовы на абслугоўванне акцыі з міліцыяй, службай ЖКГ і паліклінікай. Але гэтыя службы ад заключэння дамоў з актывістамі ўхіляюцца любым чынам. Таму актывісты прасілі, каб улады не зважалі на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску», а кіраваліся непасрэдна законам Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах» і Канстытуцыяй. Бо згаданае рашэнне фактычна робіць немагчымым рэалізацыю жыхарамі горада сваіх правоў на выказванне меркаванняў і мірных сходаў. Дамовы, якія патрабуюць улады Віцебску, не ўдалося заключыць яшчэ нікому з апазіцыянераў за амаль 5 гадоў дзеяння рашэння гарвыканкаму.
У Наваполацку заяўку на пікет да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі падаваў Яўген Парчынскі. Ён атрымаў адказ ад намесніка старшыні гарвыканкаму Альберта Шакеля. Той напісаў, што пікет забараняе, бо заяўка на яго правядзеньне пададзеная з парушэннем дзеючага заканадаўства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international