Звольнены яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты

2014 2014-04-22T08:02:23+0300 2014-04-22T08:02:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinouski-vital-mikashevichi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Каліноўскі.

Віталь Каліноўскі.

У Мікашэвічах вымушаны быў звольніцца па ўзгадненні бакоў экс-кандыдат у дэпутаты Віталь Каліноўскі. Ён працаваў слесарам механа-зборачных работ у прыватнай фірме “Нарбуд+”.

Па словах Віталя, яшчэ перад выбарамі да яго дырэктара наведаўся старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч, каб сказаць, што ягоны работнік вылучыўся кандыдатам у дэпутаты. Дырэктар адрэагаваў адразу. Ён прыбег да Віталя і сказаў звальняцца, але Каліноўскі адмовіўся. Тады дырэктар сказаў: “Я не хачу з-за цябе страціць фірму. Бо мне Давыдовіч сказаў, што будзе накіроўваць праверкі, калі цябе не звольню”.

Тады Каліноўскі прапанаваў напісаць пра гэта разам з ім у пракуратуру. Але пачуў у адказ: “Я табе нічога такога не гаварыў, а ты выдумаў”. Каліноўскі паабяцаў напісаць заяву пасля выбараў, толькі каб не заміналі весці перадвыбарчую агітацыю. На яго аказвалі ціск з боку адміністрацыі, і актывіст 24 сакавіка напісаў заяву аб звальненні, але яму прапанавалі адпрацаваць яшчэ месяц, пакуль не знойдуць замены.

Для ўлады стала традыцыяй і нормай пакідаць сваіх апанентаў без сродкаў для існавання. У Мікашэвічах дапрацоўвае свой тэрмін экс-кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Стражэвіч, у Баранавічах звольнены экс-кандыдат Рыгор Грык, у Кобрыне – Віктар Гарбачэўскі і г.д.

 

Фота -- з ФБ-старонкі Віталя Каліноўскага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international