Пракуратура запатрабавала ў суддзі Алены Сямак матэрыялы справы Лойкі, які судзіўся за беларускую мову

2014 2014-04-21T16:33:09+0300 2014-04-21T16:33:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henik-loika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Лойка

Генадзь Лойка

Пракуратура Цэнтральнага раёна Менска па ўласнай ініцыятыве запатрабавала ў суддзі Алены Сямак рашэнне, матывіровачную частку і пратаколы судовага паседжанне па пазове скульптара Генадзя Лойкі, які  судзіўся з КДБ за беларускую мову. Пра гэта  стала вядома з ліста, за подпісам намесніка пракурора Цэнтральнага раёна М. Хортава у суд Цэнтральнага раёна ад 11 красавіка. Нагадаем, што згодна дзеючага заканадаўства пракуратура валодае правам вынясення пратэсту на рашэнні судовых органаў.

Прычынай скаргі Генадзя стала адмова супрацоўніка КДБ размаўляць з ім па-беларуску, калі Лойка наведваў прыёмны пакой КДБ.

Суддзя Сямак напачатку адмовіла ў вядзенні працэса па-беларуску, сцвярджаючы пры гэтым, што права выбара мовы вядзення працэса залежыць ад асобы, якая вядзе паседжанне. а затым адмовіла Геніку Лойку ў праве на прадстаўленне перакладчыка.

Пад час судовага працэсу суддзя ня выявіла падстаў, што правы грамадзяніна Лойкі былі парушаныя, абавязак дзяржаўных служачых на камунікацыю з грамадзянамі на беларускай мове нідзе не падцверджаны заканадаўча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international