Прысуд былому гомельскаму вэртыкальніку Піліпцу абвесьцяць 22 красавіка

2014 2014-04-21T12:43:19+0300 2014-04-21T12:43:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pilipets.jpg
Экс-мэр Гомеля Віктар Піліпец

Экс-мэр Гомеля Віктар Піліпец

Магілёўскі абласны суд 22 красавіка мае абвясьціць прысуд былому старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктару Піліпцу.

 

«Плянуецца, што прысуд будзе абвешчаны ў бліжэйшы аўторак», — паведамілі ў судзе.

Віктара Піліпца вінавацяць у злоўжываньні службовым становішчам пры разьмеркаваньні кватэраў. Абвінавачанымі па крымінальнай справе праходзяць чацьвёра службоўцаў з гомельскай управы капітальнага будаўніцтва.

З абвінавачаньня вынікае, што Віктар Піліпец ды яшчэ трое дзяржаўных службоўцаў дзеля карысьлівых інтарэсаў арганізавалі злачынны мэханізм — пазьбягаючы нарматыўных перашкодаў, разьмяркоўвалі кватэры між сваякамі і знаёмымі па заніжаных коштах.

У матэрыялах справы фігуруюць 27 кватэраў. Іх прадавалі па цэнах, якія былі на момант прыёму ў эксплюатацыю, а не па рынкавых. Розьніца між цаной продажу і рынкавай, як гаворыцца ў абвінавачаньні, склала больш за 3 мільярды 652 мільёны рублёў. Кватэры павінны былі выдзяляцца людзям, якія жывуць у дамах пад знос ці непрыдатных для пражываньня.

У абвінавачаньні гаворыцца, што сам Віктар Піліпец зьбіраўся набыць па заніжаных коштах 4 кватэры — дзьве сабе і дзьве дачцэ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international