Джордж Буш заклікаў вызваліць Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выступаючы ў Празе на міжнароднай канфэрэнцыі “Дэмакратыя і бясьпека”, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў да неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных у розных краінах сьвету. Як паведаміла “Радыё Свабода”, першым у шэрагу імёнаў Буш назваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.

Аляксандра Казуліна асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў заявілі, пра палітычныя матывы перасьледу Казуліна.

Нагадаем таксама, што пасьля сёньняшніх перамоваў з кіраўніцтвам Чэхіі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш высока ацаніў дзеяньні чэскіх уладаў, якія разам са Злучанымі Штатамі падтрымліваюць іншадумцаў у Беларусі і іншых краінах сьвету.

Паводле ягоных словаў, Чэская Рэспубліка такім чынам дае ім шанец адчуць перавагі дэмакратыі і вольнага грамадзтва:

"Мы хочам працаваць разам зь іншымі, каб данесьці перавагі свабоды да тых, хто яе не мае. Дзякуй вялікі ўраду Чэхіі за падтрымку тых, хто ня мае магчымасьці выказвацца ад свайго імя -- ці гэта іншадумцы ў Беларусі ці на Кубе," -- заявіў Джордж Буш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international