Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй пра суддзяў

2014 2014-04-21T11:40:16+0300 2014-04-21T11:47:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sukala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ВС Валянцін Сукала

Старшыня ВС Валянцін Сукала

А Следчы камітэт другі год працуе наогул без сайта, хоць старшыня СК абяцаў, што рэсурс з’явіцца ў 2013.

 

Як вядома, 1 студзеня 2014 года ў Беларусі былі аб’яднаныя дзве судовыя сістэмы. Разам са знікненнем гаспадарчых судоў, быў ліквідаваны і Вышэйшы гаспадарчы суд і сучасны сайт установы. Варта заўважыць, што рэсурс аператыўны асвятляў дзейнасць суда, праз яго ішлі першыя онлайн-трансляцыі паседжанняў. 

У студзені 2014 пачаў працу новы сайт Вярхоўнага суда. Прайшло больш за 3,5 месяцы, але на рэсурсе дагэтуль няма інфармацыі пра суддзяў калегій Вярхоўнага суда (гл.фота). Па-ранейшаму няма раскладу паседжанняў. Пры гэтым у ВС стала працуе прэс-служба.

 

Дарэчы, інфармацыя пра эканамічныя суды (былыя гаспадарчыя) падаецца, як і раней, больш аператыўна і пашырана. У раздзеле “Эканамічныя суды” можна знайсці расклад паседжанняў, біяграфію суддзяў, прынятыя рашэнні.

 

Больш за два гады без сайта працуе Следчы камітэт. У студзені 2013 старшыня СК Валянцін Шаеў у інтэрв’ю БелТА адзначаў: “Распрацоўка сайта была распачатая яшчэ ў мінулым годзе (2012). У цяперашні час завершаны ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы, і ў гэтым годзе сайт у нас будзе”. Ён дадаў, што асноўная праблема пры стварэнні сайта - забеспячэнне сакрэтнай перадачы дадзеных, для чаго патрэбныя пэўная апаратура і сродкі. Як толькі гэтая задача будзе вырашана, сайт будзе запушчаны, абяцаў Шаеў. Аднак мінуў і 2012, і 2013 год, а сайт галоўнага следчага органа краіны дагэтуль не створаны.

Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй
Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй
Вярхоўны суд за 3,5 месяцы не здолеў напоўніць сайт інфармацыяй

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international