Салігорскія ТБМаўцы дамагаюцца выканання закона "Аб геаграфічных назвах"

2014 2014-04-21T09:26:03+0300 2014-04-21T09:26:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1logo_tbm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” патрабуюць прывесці назвы шыльдаў на гарадскіх будынках у адпаведнасць Закону “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”. Свой зварот яны накіравалі у Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Сябры ТБМ адзначаюць, што паводле дзеючага заканадаўства найменні геаграфічным аб'ектам у Беларусі прысвойваюцца на беларускай мове, а перадача іх на рускую мову магчымая толькі шляхам транслітарацыі. Існаванне адначасова двухмоўных назваў вуліц, кшталту Кастрычніцкай і “Октябрьской” ці Чыгуначнай і “Железнодорожной”, перашкаджае назвам унутрыгарадскіх аб’ектаў выконваць сваю непасрэдную функцыю адраснасці, а таксама стварае ўмовы для ўзнікненныя недарэчных прававых і юрыдычных сітуацый.

Нагадаем, увосень ТБМ ужо звярталася да мясцовых уладаў па гэтай праблеме, аднак чыноўнікі некалькі месяцаў не давалі адказу па ўзнятым пытанні. Пасля ўмяшальніцтва ў справу паркуратуры і вынясення адказным асобам Салігорскага райвыканкаму афіцыйнага папярэджання з гэтай нагоды, тыя самаўхіліліся ад вырашэння праблемы, пераклаўшы ўсю адказнасць за існуючую сітуацыю на Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international