У Віцебску міліцыянты здымалі на відэа набажэнства

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 5 чэрвеня у Віцебску на плошчы Свабоды адбылося набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны горада. Яго праводзіў айцец Леанід Акаловіч, святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Святары іншых канфесій у набажэнстве ўдзелу не прымалі. Але сярод чатырох дзесяткаў вернікаў былі і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты.

Карэспандэнтка Еўрарадыё Ядвіга Сташэўская паведамляе пра дзеянні праваахоўнікаў: «З першай хвіліны за тым, што адбывалася на плошчы, пільна сачылі міліцыянты. Адзін з людзей у форме дэманстратыўна здымаў усіх прысутных на відэа, а на другім канцы плошчы была прыпаркавана міліцэйская машына, у якой звычайна возяць затрыманых у пастарунак».

Пасля набажэнства прадстаўнікі грамадскага моладзевага аб’яднання “Верас” збіралі подпісы пад зваротам, які будзе накіраваны да віцебскіх уладаў ды ў абласную пракуратуру. У звароце выказваецца пратэст супраць правядзення любых будаўнічых работ на месцы, дзе калісьці знаходзіўся Мікілаеўскі сабор, а таксама прапаноўваецца правесці тут археалагічныя раскопкі пад наглядам навукоўцаў, каб у далейшым аднавіць храм.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international