Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца выконваць рашэнне суда

2014 2014-04-17T22:54:40+0300 2014-04-17T22:54:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-gar-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось ужо некалькі дзён прафсаюзны актывіст Рыгор Грык, які выйграў суд у Баранавіцкага гарвыканкама 5 сакавіка, спрабуе вярнуць дзяржпошліну за падачу заявы ў гарадскі суд. Суддзя Вольга Апановіч прызнала рашэнне намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча ад 15.01.2014г. аб адмове Рыгору Грыку ў правядзенні пікета ў заяўленым месцы незаконным і абавязала гарвыканкам выплаціць заяўніку дзяржаўную пошліну ў памеры 130 тыс. рублёў.

Яшчэ 26 сакавіка грамадскі актывіст атрымаў у гарадскім судзе дакумент за подпісам судовага выканаўца Н.В. Монцік, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам абавязаны выплаць Рыгору Грыку 130 тыс. рублёў да 2 красавіка 2014 года.

Візіты Грыка ў гарвыканкам не далі плёну. Сёння ўжо 18 красавіка, і гарадскія ўлады пакуль не спяшаюцца вяртаць грошы грамадскаму актывісту і выканаць рашэнне суда.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international