У Беларусі самы нізкі ўзровень павагі да правоў працоўных і прафсаюзаў у Мытным саюзе (відэа)

2014 2014-04-17T13:07:09+0300 2014-04-17T13:39:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/leppik_koulaeva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Лепік (ITUC) і Саша Кулаева (FIDH)

Антон Лепік (ITUC) і Саша Кулаева (FIDH)

Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Антон Лепік, які браў удзел у абмеркаванні сумеснай справаздачы Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”, што праходзіла ў гэтым месяцы ў Стакгольме з ініцыятывы швецкіх праваабаронцаў.

 

“Працоўны клас нуль? Парушэнні правоў працоўных у лукашэнкаўскай Беларусі” – пад такой назвай праходзіў семінар, арганізаваны праваабарончай арганізацыяй Ostgruppen, у якім бралі ўдзел Валянцін Стэфановіч, намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна”, Саша Кулаева, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH, Марцін Угла, старшыня Ostgruppen, і Антон Лепік, прадстаўнік Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC).

Прадстаўнікі FIDH і “Вясны”, прадстаўляючы вынікі міжнароднай даследчай місіі, што наведала некалькі рэгіёнаў Беларусі ў чэрвені 2013 года, распавялі пра заганы кантрактнай сістэмы для працоўных, выкарыстанне прымусовай працы і сітуацыю з незалежнымі прафсаюзамі. Перад удзельнікамі семінару паўстала пытанне: якім чынам варта дзейнічаць звонку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, каб змяніць рэальнасць беларускіх працоўных і падтрымаць незалежны прафсаюзны рух у Беларусі?

 

Саша Кулаева і Антон Лепік падзяліліся сваімі меркаваннямі на гэты конт у інтэрв’ю шведскім журналістам (на відэа).   


Саша Кулаева: Я думаю, што захады па паляпшэнні сітуацыі вельмі абмежаваныя ў цяперашні час, таму што ўрад Лукашэнкі наогул не ўспрымае міжнародную крытыку, калі гэта не тычыцца санкцый або ўздзеяння МАП. Тым не менш, я думаю, што інфармаванне пра парушэнні эканамічных і сацыяльных правоў і элементы прымусовай працы, якія шырока распаўсюджаныя ў Беларусі, з'яўляецца вельмі важнай часткай працы, якая павінна быць зроблена, таму што гэта датычыцца і прыватных кампаній, якія працуюць з Беларуссю. Гэта датычыцца і міжнародных прафсаюзаў, якія працуюць з беларускімі прафсаюзамі і якія павінны ведаць, што сяброўства ў дзяржаўным прафсаюзе ў Беларусі з'яўляецца амаль абавязковым, і чалавек можа страціць працу не толькі за ўступленне ў іншы, незалежны прафсаюз, але проста за рашэнне сыйсці з афіцыйнага прафсаюза. Гэта сапраўдная рэпрэсіўная сістэма, дзе ўсе элементы разам узятыя ўплываюць і кантралююць насельніцтва. І гэтыя элементы павінны быць вядомыя тым, хто купляе драўніну з Беларусі, ведаючы, што ёсць адмысловы ўказ аб дрэваапрацоўчай прамысловасці, які на самой справе забараняе людзям пакідаць свае працоўныя месцы. Тым, хто купляе тавары ці купляе перапрацаваны бензін з Беларусі, у той час як усе працоўныя знаходзяцца на кароткатэрміновых кантрактах і ў цалкам залежным становішчы. Усе гэтыя элементы павінны быць у першую чаргу вядомыя. На дадзены момант, яны ў значнай ступені невядомыя. І ёсць вялікая частка адказнасці і працы з прафсаюзамі на міжнародным узроўні, якія могуць дазволіць сабе раскошу гаварыць свабодна і якія павінны зрабіць гэта, каб дапамагчы сваім беларускім партнёрам.

 

Антон Лепік: Ёсць некалькі спосабаў, і мы робім гэтую працу. Перш за ўсё, мы павінны працягваць працаваць з Міжнароднай арганізацыяй працы, дзе заходнія прафсаюзы маюць свой інтарэс, ... уздымацьтам беларускае пытанне, звязанаез свабодай аб'яднанняў. Але мы сапраўды можам мець больш дасведчанасці пра гэтую практыку прымусовай працы ў цэлым і ў канкрэтных сітуацыях, якія прадстаўлены ў справаздачы. Я думаю, што гэта таксама павінна быць вынесена, у дадатак да свабоды аб'яднанняў,на парадак дня МАП. Таму што беларускі ўрад прынамсі робіць выгляд, што зацікаўлены ў дыялогу з МАП. Другое -павышэнне дасведчанасці ў рамках Еўрапейскага Саюза, але не толькі. Акрамя таго, у іншых краінах. Калі кампанія інвестуе ці спрабуе пабудаваць партнёрскія адносіны з беларускай, так бы мовіць, кампаніяй (насамрэч з дзяржавай, скажам так), то яны павінны ведаць, што пэўным чынам спрыяюцьзахаванню, працягу гэтайсістэмыпрыгоннага права. І яшчэ адно - вядома, прафсаюзнаясалідарнасць. Мы робім гэта, і што датычыць Беларусі,я думаю, што зараз важна пераканацца, што ёсць кансалідаваны адказ прафсаюзаўна сітуацыюў так званым Мытным саюзе. У прыватнасці, у Расіі. І расійскія прафсаюзы робяць гэта, яны падпісваюць дамовы з невялікімі незалежнымі прафсаюзамі у Беларусі, з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, дзейнічаюць разам, таму што непазбежна збліжэнне заканадаўства, і, вядома, ёсць асабістая зацікаўленасць з боку расійскіх прафсаюзаў, каб не патрапіць у сітуацыю, што склаласяў Беларусі і з'яўляецца, я б сказаў, самымнізкім узроўнем павагіда правоў працоўных, правоў прафсаюзаў у Мытным саюзе.  

 

Нагадаем, што справаздача FIDH і ПЦ "Вясна" ў была прадстаўленая ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН. І Камітэт у сваіх Заключных заўвагах да перыядычных дакладаў Беларусі па выкананні Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах адлюстраваў праблему прымусовай працы і парушэнні працоўных правоў, узнятую праваабаронцамі ў справаздачы. У прыватнасці Камітэт адназначна запатрабаваў ад Беларусі перагледзець сістэму кароткатэрміновых кантрактаў, адмяніць прымусовую працу асобаў з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю і "абавязаных асобаў", перагледзеўшы адпаведнае заканадаўства, забяспечыць свабодную дзейнасць прафсаюзаў і распачаць шэраг пазітыўных мераў па забеспячэнні рэальнай і эфектыўнай сацыяльнай абароны правоў насельніцтва Беларусі.

У Беларусі самы нізкі ўзровень павагі да правоў працоўных і прафсаюзаў у Мытным саюзе (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international