Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віталя Гуляка

2014 2014-04-16T16:35:20+0300 2014-04-16T16:35:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка. Суддзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда без зменаў.

Віталь Гуляк быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй 13 сакавіка за тое, што праводзіў адзіночны пікет у падтрымку Украіны. Ён выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. 17 сакавіка суддзя Ваўкавыскага раённага суда Мікалай Талашка аштрафаваў грамадскага актывіста на 10 базавых велічынь, а таксама пастанавіў знішчыць матэрыялы ўдзельніка пікету.

   Зараз Віталь Гуляк мае намер падаць скаргу на імя старшыні абласнога суда і працягваць змагацца за сваё права выказвання меркавання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international