Віцебскую журналістку выклікаюць у міліцыю

2014 2014-04-16T15:49:25+0300 2014-04-16T15:49:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciapanava-alena.jpg
Алена Сцяпанава

Алена Сцяпанава

Алене Сцяпанавай належыць з'явіцца ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска 17 красавіка.

Пра гэта паведаміў ёй па тэлефоне старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Вяракса. Журналістка запатрабавала афіцыйнай позвы з указаннем, па якой справе і ў якой якасці яе выклікаюць.

Інспектар запэўніў, што такую паперу далше, але зазначыў, што журналістку выклікаюць “усё з той жа нагоды”.

Верагодна, маецца на ўвазе леташняя гісторыя, калі той жа Сяргей Вяракса спрабаваў прыцягнуць Алену Сцяпанаву да адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

У ліпені 2013 года Кастрычніцкі РАУС Віцебска завёў у дачыненні да журналісткі справу паводле арт. 22.9 ч.2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). У апісальнай частцы міліцыянты сцвярджалі, што Алена на працягу доўгага перыяду “ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста замежнага СМІ “Радыё Свабода” без адпаведнай акрэдытацыі”.

Справа дайшла да суда, але суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская накіравала адміністратыўны пратакол на дапрацоўку, заўважыўшы неадпаведнасць паміж адміністратыўным артыкулам і фактычным абвінавачаннем. Больш да разгляду гэтай справы суд не вяртаўся.

Нагадаем, што ў жніўні 2012 года Алене Сцяпанавай абласная пракуратура вынесла папярэджанне за супрацоўніцтва з “чэшскай рэдакцыяй Радыё “Свабода””. Хаця такога СМІ і не існуе, аспрэчыць санкцыю журналістцы тады не ўдалося.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international