Уладзімер Шульжыцкі апраўданы смаргонскім судом

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя смаргонскага суду Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Уладзімера Шульжыцкага зза «адсутнасьці складу злачынства». 18гадовы Уладзімер Шульжыцкі з асабістай ініцыятывы на невялікіх аркушах паперы пісаў абвесткі зь пералікам хваляў Радыё Свабода і закідваў іх у паштовыя скрынкі. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон на выпадак, калі некаму ня ўдасца наладзіць прыймач.

Аднойчы нехта затэлефанаваў яму і папрасіў дапамогі і пакінуў адрас. Калі Ўладзімір пайшоў на той адрас, амаль пад самымі дзьвярыма яго чакалі ўчастковы і яшчэ некалькі міліцыянтаў. Тады яны сказалі, што шукаюць злачынцу і запатрабавалі, каб Шульжыцкі пайшоў зь імі ў пастарунак. Там на яго склалі пратакол, але не за распаўсюд абвестак з хвалямі, а нібыта за тое, што Ўладзімер нецэнзурна лаяўся.

Сёньня ў судзе высьветлілася, што тэлефонны званок да Шульжыцкага быў зроблены з Смаргонскага пастарунку, а міліцыянты, якія яго затрымвалі, пачалі блытацца ў паказаньнях і нічога яснага не маглі паведаміць. Таму судзьдзя й прыняў апраўдаўчае рашэньне.

Адразу пасьля вынясеньня прысуду Ўладзімер Шульжыцкі адказаў на пытаньні Свабоды:

 Ці зьбіраецеся Вы працягваць сваю інфармацыйную дзейнасьць і раздаваць абвесткі з хвалямі «Радыё Свабода»?

 Канешне, гэтая справа будзе працягнута. Буду раздаваць каляндарыкі. Каляндарыкі — гэта, канешне, добра, але на іх, на жаль, няма майго нумару тэлефона. Ну але каляндарыкі некалі скончацца, дык тады будзем раздаваць лісткі, якія раздавалі раней.

— Ці шмат людзей у вашых мясьцінах слухае «Радыё Свабода»?

— Ну, напэўна, ня вельмі шмат. Але са мной нядаўна была такая гісторыя. Неяк я ехаў, і ноччу на цёмнай дарозе ў мяне сапсаваўся ровэр. Я заехаў да людзей, каб яны мне далі інструмэнт і дапамаглі крыху. Яны далі інструмэнт, я ўсё зрабіў і ў падзяку даў ім каляндарыкі «Радыё Свабода». А яны пытаюцца — гэта не пра цябе казалі, што ты 40 кілямэтраў на ровэры праехаў на Чарнобыльскі шлях? Так што людзі ў нас яшчэ слухаюць, і, мяркую, яшчэ ня ўсё скончана...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international