«Правы Чалавека «на пальцах» ў Варшаве: філасофія правоў чалавека, грамадзянскія дзеянні і міжнародная салідарнасць

2014 2014-04-16T13:08:11+0300 2014-04-16T13:08:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrf_waw_ru.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Проста я раптам адчуў патрэбу ў немагчымым. (Паўза.)

Рэчы, такія, як яны ёсць, не задавальняюць мяне.

А. Камю

Хочаце даведацца, што такое правы чалавека і як іх абараняць? Чаму важная міжнародная салідарнасць, як зрабіць яе эфектыўнай і як можа ўплываць на гэта кожны з нас? Будзем разам шукаць адказы 26 красавіка ў Варшаве з міжнароднымі экспертамі з Беларусі і Расіі!

Каб прыняць удзел у семінары, неабходна да 20 красавіка 2014 года зарэгістравацца на сайце Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў

Працоўная мова семінара - руская.

Пра што семінар?

Першая частка семінара - гэта ўводны курс па Правах Чалавека – дзве гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваныя Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.

Другая частка - інтэрактыўная лекцыя пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і дыскусія на тэму «Што такое грамадскі інтарэс, і пры якіх абставінах трэба станавіцца на яго абарону».

У заключнай частцы мы пагаворым аб міжнароднай салідарнасці і нашым удзеле ў ёй. Паспрабуем знайсці адказы на наступныя пытанні:

Што такое салідарнасць? Чаму нас могуць хваляваць грамадскія праблемы ў іншых краінах? Як гэта звязана з Правамі Чалавека? Чаму Правы чалавека гэта не пра барацьбу за ўладу? Як можна змяняць сітуацыю з правамі чалавека ў сваіх і суседніх краінах?

Таксама мы пагаворым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, талерантнасці, свабодзе, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жыхары і госці Варшавы і ўсёй Польшчы, а таксама ўдзельнікі з бліжэйшых краін.

Увага! Працоўная мова семінара - руская. Таксама мы не маем магчымасці арганізаваць пераклад з/на рускую мову.

Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў Варшаве (Польшча) 26 красавіка 2014 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 18.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - міжнародныя эксперты з Беларусі і Расіі.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Дэдлайн - 20 красавіка 2014 ўключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці міжнародных праваабарончых арганізацый.

Падзея на Facebook: https://www.facebook.com/events/531649540279853/

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах» - пастаянная асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў . Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international