Бяроза: вяскоўцы не могуць знайсці, хто ўносіў вёскі ў зону знішчэння свіней

2014 2014-04-16T10:24:41+0300 2014-04-16T10:24:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-zvarot-svinni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль 600 вяскоўцаў з Бярозаўскага раёна звярнуліся ў ветэрынарнае ўпраўленне міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з просьбай вывесці з 5-кіламетровай зоны ад дзяржаўных свінафермаў 3 вёскі, якія толькі ўскосна трапілі ў зону. Яны звярнуліся пасля таго, як раённыя ўлады сказалі, што вёскі, якія траіпілі ў зону, вызначаліся менавіта ў міністэрстве.

З міністэрства прыйшоў адказ, што гэтым пытаннем займаліся ўлады мясцовага ўзроўню, паведаміў былы гаспадар знішчанай фермы Аляксандр Аліхвер.

Такім чынам, застаецца пытанне: па чыім распараджэнні ў прафілактычных мэтах з-за 2 невялікіх дзяржаўных свінавермаў у вёсках Сашыца і Хойнікі былі вынішчаны свіні ў 17 вёсках?

Вынішчэнне свіней і забарона іх утрымання прывяла да збяднення вяскоўцаў, якія займаліся свінагадоўляй. І гэта ўсё рабілася ў сітуацыі, калі нават па афіцыйных дадзеных на Брэстчыне не было захворванняў на афрыканскую чуму.

Зараз вяскоўцы збіраюцца падаваць заяву ў суд на райвыканкам за парушэнні падчас знішчэння асабістых дапаможных гаспадарак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international