Баранавічы: экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка звольнілі з працы

2014 2014-04-16T10:02:51+0300 2014-04-16T11:40:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка 15 красавіка зволілі з ТАА “Сучасныя матэрыялы будаўнічыя”, дзе ён працаваў у якасці слесара-штампоўшчыка з лютага 2013 года. У загадзе аб звальненні за подпісам дырэктара прадпрыемства Галіны Буліга ўказваецца, што Рыгор Грык звольнены па ўзгадненні бакоў.

Сам грамадскі актывіст лічыць, што пасля выбараў у мясцовыя саветы гарвыканкам ўзмацніў ціск на адміністрацыю прадпрыемства з мэтаю яго звальнення. Рыгор Грык быў кандыдатам ў дэпутаты Баранавіцкага гарсавета (выбарчая акруга № 15) і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (выбарчая акруга № 17).

– У 2008 годзе я балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў і мяне звольнілі з Баранавіцкага баваўнянага камбінату. А ў 2010 годзе я адмовіўся зняць сваю кандыдатуру падчас выбараў у мясцовыя саветы, і мяне пазбавілі працы ў вагонным дэпо, дзя я працаваў слесарам па рамонту чыгуначнага транспарту. Цяпер мне стварылі такія ўмовы працы, што я вымушаны быў напісаць заяву аб звальненні, – паведаміў Рыгор Грык.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international