Віцебская абласная пракуратура вынесла папярэджанне незалежнай журналістцы Святлане Сцяпанавай

2014 2014-04-15T23:32:18+0300 2014-04-15T23:32:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciapanava-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Сцяпанава.

Святлана Сцяпанава.

У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”.

15 красавіка журналістку выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру.

“Мне два дні запар тэлефанаваў работнік пракуратуры Павел Зайцаў. Учора ён заявіў, што мне дасылаў мне позву, а я яе ігнарую. Давялося тлумачыць, што я адна выхоўваю дваіх непаўнагадовых дзяцей, і мне няма з кім іх пакінуць, каб вось проста так бегчы ў пракуратуру па першым тэлефанаванні. Сёння ён тэлефанаваў зноў, нагадваў, каб я абавязкова прыйшла. А позву, дарэчы, я знайшла ў паштовай скрыні, толькі ўжо вярнуўшыся з гэтай гутаркі, і ўжо маючы афіцыйнае папярэджанне”, -- распавяла Святлана Сцяпанава.

У пракуратуру яна пайшла ў суправаджэнні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Ён кажа, што пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Зайцаў гутарыў з журналісткай на працягу 20 хвілін, і што ніякія тлумачэнні з яе боку фактычна не спатрэбіліся.

“ Пракурор паказаў нейкія раздрукоўкі з сайту, а потым выйшаў у суседні пакой і прынёс гатовую пастанову аб вынясенні папярэджання. Паперу, верагодна, падрыхтавалі загадзя: пад ёй стаяў подпіс намесніка пракурора вобласці Георгія Каранько, якога мы сустрэлі, калі ён выходзіў з будынка пракуратуры, а мы толькі што зайшлі”, -- распавёў Павел Левінаў.

Святлана Сцяпанава стала трэцяй віцебскай журналісткай, якая атрымала папярэджанне пра магчымую адказнасць па артыкуле 22.9. ч 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”)” за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. У жніўні 2012 года афіцыйнае папярэджанне абласной пракуратуры атрымала цёзка па прозвішчы Святланы Сцяпанавай – незалежная журналістка Алена Сцяпанава, а ў верасні 2013 года папярэджаньне атрымаў незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў. Усе трое мелі гутарку з пракурорам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Паўлам Зайцавым, а папярэджанне падпісваў намеснік пракурора вобласці Георгій Каранько.

Абскардзіць папярэджанне не ўдалося ніводнаму з двух папярэднікаў, і тым не менш, Святлана Сцяпанава таксама збіраецца абскарджваць санкцыю перад пракурорам вобласці.   

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international