З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем

2014 2014-04-15T15:14:32+0300 2014-04-15T15:14:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-pashtouki-palitv-pasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія актывісты 15 красавіка адправілі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Вялікаднем палітвязням Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенку, Андрэю Гайдукову і Васілю Парфянкову.

У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што “халоднае крыло радзімы” заўсёды саступіць цяплу сяброўскіх сэрцаў.

– Мы рэгулярна дасылаем і атрымліваем лісты і паштоўкі ад Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Дзядка і іншых. У сваіх пасланнях мы распавядаем пра грамадска-палітычнае жыццё ў Баранавічах і заўсёды выказваем спадзяванне, што з Божай ласкай беларускія палітвязні вытрымаюць усе жыццёвыя выпрабаванні і мужна пераадоляць турэмныя цяжкасці, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international