Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахавання непадведамаснай судам

2014 2014-04-15T14:50:53+0300 2014-04-15T14:50:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliou_i_advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Кавалёў з адвакатам у судзе

Уладзіслаў Кавалёў з адвакатам у судзе

Вярхоўны суд таксама лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахавання рассстралянага непадведамаснай агульным судам. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай (маці Уладзіслава Кавалёва) і сястры Таццяны Казяр за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары. У рашэнні паведамляецца пра тое, што рашэнні суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда аб непадведамаснасці разгляду скаргі агульным судам застаюцца ў сіле. Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр у сваёй скарзе ў Вярхоўны суд патрабавалі адмяніць рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Калегіі па грамадзянскіх справах гарадскога суда, якія адмовілі ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы на дзеянні КДБ, МУС і Дэпартамента выканання пакаранняў на адмову прадаставіць інфармацыю пра месца пахавання Уладзіслава.

- Вярхоўны суд лічыць, што ёсць іншы парадак для абскарджвання адмовы прадастаўлення інфармацыі пра месца пахавання Уладзіслава Кавалёва. Але іншага парадку не прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам РБ. Магчымасці даведацца для Любові Кавалёвай пра месца пахавання яе расстралянага сына больш няма.Тым не менш, па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кіслякя, маці і сястра Уладзіслава Кавалёва намераны ў далейшым дабівацца раскрыцця месца яго пахавання.

Сваякі пакаранага смерцю Уладзіслава Кавалёва лічаць, што абвінавачанне ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро ў 2011 годзе і прысуд для сына і брата быў несправядлівы і неабгрунтаваны. Яны таксама лічаць антыгуманнай адмову ўладаў Беларусі выдаць цела Уладзіслава.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international