Ціск на актывістаў у Мікашэвічах

2014 2014-04-14T09:38:58+0300 2014-04-14T09:39:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/strazhevich-natalia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Стражэвіч. Фота Радыё Рацыя.

Наталля Стражэвіч. Фота Радыё Рацыя.

 

Былы кандыдат у дэпутаты ад кампаніі "Гавары Праўду" і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Стражэвіч з Мікашэвіч у хуткім часе можа застацца без працы.

Наталля Стражэвіч працуе прыбіральшчыцай ў сярэдняй школе № 2. Дырэктар школы Галіна Сыцэвіч пасля выбараў стварыла для жанчыны невыносныя ўмовы працы, кажа Наталля Стражэвіч:

- Дырэктар чапляецца на пустым месцы. Раней не было да мяне прэтэнзій – усё было ў парадку. Я адказны чалавек і добрасумленна выконваю сваю працу. Але цяпер проста псіхалагічна немагчыма працаваць.

Па словах Наталлі Стражэвіч, не знайшлося ёй месца і на прадпрыемстве "Граніт", куды яна вырайшла перайсці. Хаця дырэктар прадпрыемства "Граніт" і дэпутат Берасцейскага абласнога савета Эдуард Гаўрылковіч набіраў людзей на працу:

- Ён мне сказаў: я вас цудоўна ведаю. не, не будзеце вы працаваць. Мне трэба, каб на прадпрыемств не было ніякай “вайны, а тое, што устроіў Дубаносаў, то такіх людзей нам не трэба.

Такія вось першыя крокі дэпутатаў Галіны Сыцэвіч і Эдуарда Гаўрылковіча.

Наталля Стражэвіч ўпэўненая, што мікашэвіцкія ўлады і іх памагатыя такім чынам усё робяць для таго, каб задушыць парасткі грамадскай актыўнасці ў Мікашэвічах.

Радыё Рацыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international