Гомельскія ўлады забаранілі ўдзельнікам эўрапейскага аўтобуснага туру “Справядлівасьць для ўсіх” распавесьці пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі.

2003 2003-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтобусны тур па шэрагу краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, які 22 верасьня прыбыў у Гомель, быў зарганізаваны швайцарскім аддзяленьнем Міжнароднай Амністыі з мэтай распавесьці жыхарам гэтых краінаў пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі і заклікаць іх падпісаць пэтыцыю на імя расейскага прэзыдэнта.

Падрыхтаваныя сябрамі арганізацыі матэрыялы ўтрымліваюць сьведчаньні пра катаваньні і жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі, пра гвалт у адносінах да жанчынаў, пра дыскрымінацыю на нацыянальна-этнічнай глебе і забойствах у Чачэніі. Таксама шырока прадстаўленая і тэма адмоваў у атрыманьні расейкага грамадзянства сотням тысячаў былых савецкіх грамадзянаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэтыя людзі будуць дэпартаваныя пасьля 31 сьнежня 2003 году, калі скончыцца тэрмін дзеяньня іх “савецкіх” пашпартоў.

Пра ўсё гэта ўлады Гомеля забаранілі казаць у сваім горадзе.

Як расказаў лідэр гомельскай ініцыятыўнай групы садзейнічаньня Міжнароднай Амністыі Вычаслаў Бортнік, гарвыканкам дазволіў ім правесьці публічную акцыю на ўскрайку гораду, але абмежаваў тэматыку толькі расповедам пра Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Як пызнаўся сп.Бортнік, з умовамі гарвыканкаму ўдзельнікі вымушаныя былі пагадзіцца, каб мерапрыемства не сарвалася.

24 верасьня аўтобус Міжнароднай Амністыі скіруецца ў Менск, па шляху спыніўшыся ў Бабруйску. Тур працягнецца ў Літве, а напачатку кастрычніка завяршыцца ў Расеі.

Прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international