Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакаранне за фота ў інтэрнэце

2014 2014-04-12T21:22:54+0300 2014-04-14T16:14:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazon_hilm_jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд. Яны аспрэчваюць пастановы аб вынясенні штрафаў ад 3 красавіка, вынесеныя ў адносінах да іх у РАУС Ленінскага раёну. Нагадаем, што пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў суддзя Наталля Козел узяла бок міліцыі і кваліфікавала размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.

   Грамадскія актывісты катэгарычна нязгодныя з такой трактоўкай заканадаўства. У сваіх скаргах яны даводзяць, што не планавалі і не праводзілі ніякага масавага мерапрыемства. Усё абвінавачванне ў парушэнні заканадаўства грунтавалася толькі і выключна на размешчаных у інтэрнэце фотаздымках. На гэтай падставе Наталля Козел аштрафавала кожнага на 25 базавых велічынь.

   Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель лічаць такую неадэкватную рэакцыю міліцыі і абвінаваўчы вырак суду палітычным пераследам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international