viasna on patreon

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру

2014 2014-04-10T22:38:12+0300 2014-04-10T22:38:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syryca_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту Віктар Сырыца 10 красавіка накіраваў наглядную скаргу Генеральнаму пракурору на рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда, Брэсцкага абласнога і Вярхоўнага суда па справе Мідавідскага фэсту. У скарзе адзначаецца, што пастановай суддзі суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ад 31 ліпеня 2013г. ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт. 23.34 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Брэсцкі абласны і Вярхоўны суды, Баранавіцкая міжраённая і абласная пракуратуры палічылі вынесенае рашэнне суда правамоцным, таму В. Сырыца вырашыў звярнуцца асабіста да Генеральнага пракурора.

– Я адзначыў, што ўсе суддзі і пракуроры зусім не прымаюць да ўвагі і ў сваіх рашэннях не згадваюць не толькі мае аргументы, але і заявы 16 сведкаў мерапрыемства. Яны ўпарта спасылаюцца на паказанні маёра Куляшова, які не быў і не бачыў таго, што адбывалася ля Мілавідаў і ў Русіно 2 чэрвеня 2013г. Дадаў, што суды і пракуроры таксама поўнасцю ігнаруюць Акт ад 2 чэрвеня, падпісаны 9 грамадзянамі, а таксама пісьмовыя тлумачэнні Уладзіміра Гундара, Рыгора Макарэвіча, Вячаслава Болбата, Галіны Ярашэвіч, Сяргея Гоўшы, Анжалікі Камбалавай. Усе яны былі ўдзельнікамі вандроўкі на афіцыйнае свята ў Мілавіды 2 чэрвеня і хацелі даць паказанні ў судзе, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

Тое, што ў Мілавідах не было мітынгу, сведчыць і пісьмое даручэнне пракурора Баранавіцкаму РАУС, якое суды таксама праігнаравалі. Пракурор абавязаў РАУС правесці дазнанне факта правядзення культурніцкага фэсту 2 чэрвеня не ў Мілавідах, а ў вёсцы Русіны Баранавіцкага раёна. Але замест аб’ектыўнага разгляду Русінаўскага мерапрыемства, РАУС тройчы складаў на Віктара Сырыцу адміністрацыйныя пратаколы за “несанкцыянаваны мітынг” у Мілавідах, якія, дарэчы, гарадскі суд двойчы адпраўляў назад на дапрацоўку.

Віктар Сырыца просіць Генеральнага пракурора праверыць законасць і абгрунтаванасць рашэнняў Баранавіцкага гарадскога, абласнога і Вярхоўнага суда па яго адміністрацыйнай справе і вынесці пратэст у парадку нагляду аб іх адмене.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства