Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?

2014 2014-04-10T16:44:16+0300 2014-04-10T16:46:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pk-5-ivacevichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: postalovsky-a.livejournal.com

Фота: postalovsky-a.livejournal.com

Упершыню пра справу Раміза Мамедава Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома з інтэрв'ю пра грамадзянаў, якія шмат год разам спрабуюць дамагчыся справядлівых судовых рашэнняў у дачыненні да членаў сваіх сем'яў. Затым маці маладога чалавека, асуджанага на 24 гады зняволення, звярнулася па дапамогу да праваабаронцаў: з 2010 года яна вядзе перапіску з праваахоўнымі органамі з нагоды масіраванага прэсінгу на сына ў папраўчай калоніі №5 г.Івацэвічы, што, на яе думку, ажыццяўляецца па замове лідскіх і гродзенскіх праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі матэрыялаў яго крымінальнай справы.

 

Раміз Мамедаў быў асуджаны за забойства стрыечнай сястры ў горадзе Ліда. Аднак ні суд, ні следства «не звярнулі» ўвагі на той факт, што ў дзень забойства Раміз не прыязджаў у гэты горад. Дзякуючы намаганням маці, гэтая справа трапіла на кантроль Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. ААЦ зрабіў заключэнне, што Раміза агаварылі і ў дзень забойства яго не было ў Лідзе. Такое ж заключэнне зрабіў і тагачасны Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, які асабіста дапытваў двух нібыта сведак абвінавачвання. Здзівіла тое, што адзін з іх мае наркатычную залежнасць і, паводле матэрыялаў справы, нават даваў паказанні ў стане ап'янення, але менавіта на гэтых паказаннях суд будаваў сваё абвінавачанне. На падставе заключэння ААЦ ў 2011 годзе Вярхоўны суд адмяніў прысуд і праводзілася новае пракурорскае расследаванне па справе. У выніку ў 2013 годзе Гродзенскі аблсуд зноў прызнаў Раміза Мамедава вінаватым у забойстве, прызначыўшы ранейшае пакаранне. Гэты прысуд быў заснаваны на паказаннях усё тых жа сведак.

Галіна Мамедава адзначае, што ў сувязі з пераглядам справы пад ціск з боку мясцовых праваахоўных органаў патрапіў не толькі сам Раміз, але і члены іх сям'і. «Мала таго што сына спрабавалі абвінаваціць яшчэ ў адным злачынстве (у іх гэта не атрымалася), потым збівалі ў Гродзенскай турме, калі ішло расследаванне па наноў адкрыўшыхся абставінах, дык яшчэ і бабулі, якую выклікалі да следчага як пацярпелую па справе, пагражалі, што пасадзяць за ілжывыя паказанні. Старэйшага сына выклікалі нібыта на размовы. А зараз бацьку Раміза спрабуюць у дачы ілжывых паказанняў абвінаваціць і некаторых сведак».

Пасля абскарджання ў Вярхоўным судзе прысуд застаўся ў сіле: 24 гады 1 месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Да адмены прысуду Раміз утрымліваўся ў ВК-5 горада Івацэвічы Брэсцкай вобласці. І пасля вынясення другога прысуду, напярэдадні размеркавання, я звярталася ў ДВП з просьбай, каб яго накіравалі ў іншую калонію з аналагічным рэжымам утрымання, боўПК-5 у яго былі праблемы з адміністрацыяй», - распавядае Галіна Мамедава. Паводле яе слоў, ніхто з правяраючых, да якіх яна звярталася, не ўгледзеў планамернасці накладання спагнанняў на асуджанага ў мэтах выканання распараджэння былога намесніка начальніка калоніі І.І.Худзінскага ўнесці прозвішча яе сына ў спіс тых, каму загадана «навешваць», па меншай меры, па два пакаранніна месяц. «Чамусьці нікога не здзівіла колькасць пакаранняў за сон у нявызначаны час. Справа ў тым, што Раміз пакутваў ад моцнага болю з-за язвы дванаццаціперснай кішкі. Любы чалавек пры болях у жываце стараецца прылегчы, скруціцца калачыкам...»

Нягледзячы на просьбу маці, асуджанага зноў накіравалі ў ПК-5. Як вынікае з адказу намеснік начальніка ДВП П.П. Шаколы ад 18.09.2013, месца адбывання пакарання Рамізу Мамедаву вызначана на агульных падставах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку з улікам яго асуджэння па артыкуле 139 КК РБ і падставаў для змянення дадзенага рашэння няма.

Па прыбыцці ў івацэвіцкую калонію на асуджанага зноў пасыпаліся беспадстаўныя спагнанні і неўзабаве ён быў змешчаны на пяць месяцаў у ПКТ. Як стала вядома з адказу начальніка УДВП па Брэсцкай вобласці М.М. Сухадольскага ад 13.11.2013, Раміз Мамедаў менш чым за паўмесяца прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці шэсць разоў, і 16 кастрычніка 2013 года на паседжанні савета выхавальнікаў атрада ён быў атэставаны з высновай «Злосна парушаючы ўстаноўлены парадак адбывання пакарання». Гэты факт яскрава сведчыць пра перадузятае стаўленне з боку супрацоўнікаў ПК-5 да асуджанага Мамедава. Але ў адказ на зварот Галіны Леанідаўны М.М. Сухадольскі паведамляе: «У ходзе правядзення праверкі фактаў прадузятага стаўлення да Вашага сына, асуджанага Мамедава Р.Р. з боку супрацоўнікаў установы ПК №5, а таксама неабгрунтаванага накладання дысцыплінарных спагнанняў не выяўлена».

Не пагадзіўшыся з такім вынікам разгляду звароту, Галіна Мамедава з дапамогай праваабаронцаў абскардзіла яго ў ДВП МУС РБ. «Каго спрабуюць пераканаць у тым, што Р.Р. Мамедаў, які прыбыў без парушэнняў і спагнанняў у ПК-5 05.10.2013, да 16.10.2013 ператварыўся ў «злосна парушаючага»? ... Незалежна ад таго, як ён паводзіць сябе, сына неабгрунтавана прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці. Мяркую, што гэта з'яўляецца працягам канфлікту паміж Р.Р. Мамедавым і зменай кантралёраў, якія прысутнічалі на КПП-2 26.07.2011 падчас прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў да майго сына. Пасля гэтага Р.Р. Мамедава вывозілі ў бальніцу г. Івацэвічы, ставілі яму кропельніцу. Накіраванне яго ў ВК -5 г.Івацэвічы ў цяперашні час не адпавядае мэтам крымінальнага пакарання, паколькі не будзе спрыяць яго выпраўленню», - гаворыцца ў гэтай скарзе.

Па словах Галіны Леанідаўны, Раміз настроены адбываць тэрмін без спагнанняў, пайсці працаваць і вучыцца ў ПК-5. Яна адзначае, што сын аргументуе неабходнасць працаваць тым, што ў яго ёсць непаўнагадовая дачка, на якую ён абавязаны плаціць аліменты, а таксама ён мае пазоў па аплаце працы адваката Гродзенскай раённай юркансультацыі. Але ў магчымасці працаваць і вучыцца яму ў чарговы раз было адмоўлена. Таму ў сваёй скарзе Галіна Мамедава папрасіла ўзяць сітуацыю на кантроль і спыніць усе чарговыя спробы аказання ціску на яе сына ў ПК-5, а таксама паспрыяць яго працаўладкаванню.

Свае просьбы жанчына выклала і на прыёме ў кіраўніцтва ДВП МУС РБ. Першы намеснік начальніка Сяргей Іванавіч Працэнка, па яе словах, паабяцаў, што звяжацца з адміністрацыяй ПК-5 для вырашэння сітуацыі.

Таксама Галіна Мамедава накіравала адпаведны запыт, каб даведацца, у чым складаліся тыя парушэнні, за якія адміністрацыя ПК-5 пакарала асуджанага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international