“Халоднае крыло Радзімы” – назва новай кнігі Алеся Бяляцкага

2014 2014-04-10T16:21:29+0300 2014-04-10T16:21:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-1990-ya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ў 1990-ыя гады

Алесь Бяляцкі ў 1990-ыя гады

Стала вядомая назва новай кнігі Алеся Бяляцкага. “Халоднае крыло Радзімы” - так будзе называцца кніга зняволенага палітвязня Алеся Бяляцкага, якая рыхтуецца да выдання. У кнігу ўвойдуць занатоўкі, эсе, інтэрв’ю, успаміны. Такую назву абраў аўтар кнігі – зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.

 

Назву сам аўтар, Алесь Бяляцкі, тлумачыць у лісце назву так:

 

- Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” - зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай - зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом.

 

Кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” (занатоўкі, эсэ, інтэрв’ю) - своесаблівы працяг кніг “Асвечаныя беларушчынай” выдання, якое выйшла падчас зняволення аўтара, “Халоднае крыло Радзімы” - чацьвёртая кніга Алеся Бяляцкага, да гэтага ужо былі кнігі - літаратуразнаўчая манаграфія «Літаратура і нацыя» (1991), кніга нарысаў і эсэ «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), “Асвечаныя беларушчынай” – артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры і крытыка (2012).

 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international