Палітвязня Андрэя Гайдукова перавялі ў калонію “Віцьба-3”

2014 2014-04-10T11:11:25+0300 2014-04-10T11:13:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па звестках праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калоніі ў Магілёве ў папраўчую калонію “Віцьба-3”.

8 траўня сканчаецца тэрмін ягонага зняволення і таму прычыны такога паспешлівага пераводу патлумачыць цяжка. Магчыма, перад вызваленнем на палітвязня ўзмацняецца ціск, і паколькі следства над ім і сам суд адбываліся ў Віцебску, дык верагодна, мясцовыя сілавікі пажадалі трымаць Гайдукова “пад рукой”, у калоніі, з больш жорсткім рэжымам.

Андрэй Гайдукоў быў узяты пад варту 8-га лістапада 2012 года, і пасля следства, якое праводзілі супрацоўнікі КДБ, асуджаны 1 ліпеня 2013 года па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. 

Напісаць палітвязню можна на наступны адрас: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, ПК-3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international