Прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту: 3-5 сутак

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Менску праходзяць суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў - Паўлам Чумаковым, Вадзімам Баравіком, Аляксандрам Барадзенкам, Паўлам Вільтоўскім і Паўлам Маркевічам.

Паўла Вінаградава асудзілі на пяць сутак. Паўла Маркевіча і Аляксандра Баравенку - на трое сутак, сёньня пасьля 20.00 яны ўжо выйдуць на волю. Судзьдзя Тацяна Паўлючук пачала разглядаць справу студэнта БДУ Паўла Чумакова.

1 чэрвеня спэцназ міліцыі жорстка разагнаў шэсьце-пэрформанс студэнтаў супраць скасаваньня льготаў.

У акцыі, што адбылася ў цэнтры Менску, удзельнічала блізу сотні чалавек. Яны трымалі на руках труну з надпісам "Ільготы". У чорнай рамцы студэнты несьлі таксама вялікі квіток для праезду ў грамадзкім транспарце. Такім чынам маладыя людзі пратэставалі супраць скасаваньня льготаў.

Міліцыя затрымала шасьцярых удзельнікаў акцыі. Пазьней студэнтаў завезьлі ў турму на Акрэсьціна, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international