Баранавічы: рабочых з Бангладэш падманулі

2014 2014-04-08T13:55:00+0300 2014-04-08T13:55:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-bavaunianaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што рабочыя з Бангладэш, якія папрацавалі ў якасці ткачоў ўсяго некалькі месяцаў на Баранавіцкім вытворчым баваўняным прадпрыемстве, пакідаюць “сінявокую” і з’язджаюць на радзіму. Маладыя ткачы з Бангладэш не задаволены не толькі сваімі вельмі нізкімі заробкамі, але і тым, што ўмовы кантракту моцна парушаны. Яны сцвярджаюць, што ім абяцалі заробак каля 1000 $, а калі прыехалі на мясцовае баваўнянае прадпрыемства, то рабочым паведамілі, што атрымаюць за месяц толькі 500 $. Праз месяц высветлілася, што ткачы з Бангладэш атрымалі на рукі ўсяго 100 $.

Маладыя імігранты звярнуліся ў гарадскую міліцыю, але там параілі вырашаць эканамічныя праблемы з адміністрацыяй завода. Але трапіць да завадскога начальства аказалася немагчымай справай, тым больш, па словах маладых рабочых, што ў іх адабралі пашпарты. Таму ткачы з Бангладэш распавяді аб сваіх праблемах карэспандэнту недзяржаўнай газеты “Intex-press”.

Аднак пасля сустрэчы з мясцовымі журналістамі ткачам з Бангладэш паведамілі, што ўсе яны неўзабаве вернуцца дадому.

 

Фота: Баранавіцкае вытворчае баваўнянае прадпрыемства

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international