Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-04-08T12:33:04+0300 2014-04-08T14:40:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: Магілёўскага суддзю Магамеда Умарава пазбавілі волі на 14 гадоў. Старшыню КДБ па Гомельшчыне звольнілі за невыкананне абавязкаў.

"Падзея тыдня": Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі прызнаны Алесь Бяляцкі стаў “Абаронцам грамадзянскіх правоў года”.   

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка пабывала з адукацыйным візітам у ЗША, дзе на свае вочы пабачыла амерыканскую сістэму правасуддзя.

"Навіны палітвязняў": Палітвязню Арцёму Пракапенку дазволілі спатканне з сям'ёй. Маці палітвязьня Ігара Аліневіч 4 красавіка атрымала ад сына ліст, дзе ён піша, што ўжо прызвычаіўся да рэгулярных пасадак у штрафны ізалятар.

У музычных паўзах – песні расійскіх рокераў, якія падтрымалі ўкраінскі народ і Еўрамайдан - Юрый Шаўчук, Барыс Грэбеньшчыкоў, Земфіра, Вячаслаў Бутусаў, Андрэй Макарэвіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international