Скарга Аляксандра Грунова на паўторны смяротны прысуд адхіленая Вярхоўным судом (анлайн)

2014 2014-04-08T08:20:35+0300 2014-04-08T14:26:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Сёння адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі паўторна асуджанага да вышэйшай меры пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова, пададзенай ад яго імя адвакатам Сяргеем Красновым, у судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда. Пачатак у 9-30.

14 чэрвеня 2013 года Гомельскі абласны суд пад старшынствам суддзі Сяргея Шамехіна вынес смяротны прысуд ў дачыненні 25-гадовага жыхара абласнога цэнтру Аляксандра Грунова па абвінавачанні ў забойстве студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. У судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.  

Аднак 22 кастрычніка 2013 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адмяніла рашэнне суда першай інстанцыі, паколькі былі не ўлічаныя ні яўка з павіннай, ні супрацоўніцтва са следствам, а справу накіравала ў той жа суд для новага разгляду ў другім складзе суддзяў.

24 снежня 2013 года Гомельскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Тозіка ў другі раз прысудзіў Аляксандра Грунова да вышэйшай меры пакарання – растрэлу.

Нягледзячы на паўторнае прызнанне віны ў забойстве дзяўчыны, асуджаны да расстрэлу жыхар Гомеля з прысудам зноў не пагадзіўся і праз адваката падаў касацыйную скаргу. Аляксандр Груноў лічыць, што суд павінен быў прыняць у якасці змякчаючай віну акалічнасці яго чыстасардэчнае прызнанне ў забойстве (яўку з павіннай) і супрацоўніцтва са следствам, як аб гэтым было указана ў вызначэнні судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.

У сувязі з новым смяротным прысудам Кэтрын Эштан – вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах - асудзіла чарговы смяротны прысуд Аляксандру Грунову і ў чарговы раз заклікала беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Малады чалавек плануе звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН, дзеля чаго праз адваката падпісаў адпаведныя даверанасці на імя сваёй маці і гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, удзельніка кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". паведамляе “Гомельская вясна”.

 

***

9-35.  На суд прыехалі маці пацярпелай і абвінавачанага. Старшынствуючы па справе суддзя Валерый Калінковіч. Груноў ў клетцы, вакол яго 7 міліцыянтаў. Прадстаўнік абвінавачвання - пракурор Жачко.

Хадатайстваў бакі не прад'явілі.

9-40. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  заявіў нядаўна, што Груноў павінен быць растраляны.

9-45. Адвакат Красноў не аспрэчвае віну Грунова, аднак улічваючы абставіны справы, просіць замяніць меру пакарання на пазбаўленне волі. 

Яўка з павіннай, чыстасардэчнае прызнанне, садзейнічанне следству - змякчальныя абставіны, на якіх настойвае адвакат. Акрамя таго Грунова станоўча характарызуюць працадаўца, кіраўнік атрада калоніі, дзе ён адбываў пакаранне па першай крымінальнай справе.

9-50. Выступае маці пацярпелай Емельянчыкавай.  Яна крытыкуе працу праваахоўных органаў, якія своечасова не ізалявалі Грунова, каб пазбегнуць злачынства. Па-ранейшаму падтрымлівае прысуд аб смяротным пакаранні.

10-00. Выступае пракурор Жачко. 

Пракурор сцвярджае, што Груноў на шлях выпраўлення не стаў, уяўляе выключную небяспеку для грамадства. Таму настойвае, што змякчэння прысуду немагчыма.

10-05. У судзе абвешчаны перапынак да 11-30.

11-33. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў поўным аб'ёме адхіліла касацыю Аляксандра Грунова, пакінуўшы ў сіле смяротны прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international