Мінскія ўлады не аддаюць бернардзінскі кляштар

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 траўня абаронцы кляштарнага комплексу XVII стагодзьдзя Івона Мацукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся з кіраўніком Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. На гэтай сустрэчы актывісткі ад імя вернікаў спрабавалі даведацца пра лёс кляштара і касьцёла бэрнардынаў, якія ўлады плянуюць перабудаваць пад гасьцінічны комплекс.

Паводле слоў Івоны Мацукевіч, на сустрэчы Міхаіл Паўлаў заявіў, што «яны — улада і яны вырашаюць, што будуць будаваць і як будуць выкарыстоўваць той ці іншы будынак». Кіраўнік Менгарвыканкаму пацьвердзіў ранейшыя пляны перабудовы кляштару пад гандлёвабытавы і гасьцінічны комплексы.

На пытаньне пра лёс касьцёлу Паўлаў адказаў, што будынак храму будзе перададзены ў камунальную ўласнасьць і прыстасаваны пад аб’ект культурнабытавога прызначэньня. Разам з гэтым, Паўлаў запэўніў, што будынак касьцёлу ня будзе «зьняслаўлены».

Падчас гутаркі Міхаіл Паўлаў спаслаўся на экспэртызу будынкаў, праведзеную Міністэрствам культуры, якая ня выявіла ў іх «нічога сьвятога».

— Калі мы папрасілі яшчэ раз падумаць, мэр сказаў, што «Мы так вырашылі, мы — ўлада, нам трэба карміць людзей», — кажа Івона Мацукевіч.

Спадарыня Івона таксама паведаміла, што ў абарону менскай сьвятыні сабрана больш за 12000 подпісаў з усяго сьвету. Аднак на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта ніякага адказу няма.

Тым часам, вядзецца падрыхтоўка да будаўнічых прац у кляштары, а вернікі працягваюць маліцца за вяртаньне сьвятыні й верыць у цуд, паведаміла "Наша Ніва" са спасылкай на help.ratz.ru

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international