Мінюст вынес афіцыйнае папярэджанне АГП

2014 2014-04-07T13:03:05+0300 2014-04-07T13:03:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне адной з найбуйнейшых беларускіх апазіцыйных структур - Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), паведамілі агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у прэс - службе партыі. 

"Папярэджанне звязана з дзейнасцю АГП падчас мясцовай выбарчай кампаніі" , - растлумачылі ў партыі. Там не выключылі, што партыю "могуць закрыць".

Раней агенцтва паведамляла, што АГП падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы падчас дазволеных пікетаў заяўляла "аб вызваленні палітвязняў, падымала ўкраінскую тэму".

Падчас аднаго з такіх пікетаў быў затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька, якога пасля суд прызначыў 15 сутак арышту.

Менавіта АГП ініцыявала байкот выбараў падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года.

АГП - адна з найбуйнейшых апазіцыйных структур у Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international