viasna on patreon

Мінгарсуд не задаволіў касацыйную скаргу актывіста АГП Бабілы

2014 2014-04-04T15:39:49+0300 2014-04-04T15:40:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-haradski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста затрымалі 16 сакавіка ў Мінску каля Камароўскага рынку рамазм з іншымі ўдзельнікамі пікета Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ім інкрымінавалі парушэнне арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Удзельнікі пікета, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны, трымалі партрэты 10 беларускіх палітзняволеных, а таксама бясследна зніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. 

Усяго было затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі (яму – 73 гады), першы намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Арастовіч, відэааператары Алесь Сіліч і Генадзь Верацінскі.  Іх даставілі ва УУС Савецкага раёна.

17 сакавіка ў судзе Савецкага раёна суддзя Якубоўскі прызнаў Міхаіла Бабілу вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту.

Сёння стала вядома, што Мінгарсуд пакінуў у сіле рашэнне раённага суда. Суддзя Хаткевіч не задаволіў скаргу актывіста АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства