viasna on patreon

Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасці скаргі не адказалі

2014 2014-04-04T15:29:02+0300 2014-04-04T15:29:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-piket-vajna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта.

Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю. Там, на прыёме ў маёра Сяргея Рудзько Марына Малчанава даведалася, што яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне артыкула 23.34 КаАП "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства". У сувязі з гэтым яна вырашыла накіраваць скаргу на дзеянні супрацоўніка міліцыі Рудзько ў пракуратуру.

Марына Малчанава адзначыла, што расцэньвае дзеянні маёра як пераслед за журналісцкую дзейнасць. Прасіла пракуратуру разгледзець выкладзеныя ёй факты з пункту гледжання артыкула 198 КК РБ «Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста».

Але ў адказе з пракуратуры Марыне паведамілі толькі тое, што ў адносінах да яе 19 сакавіка вынесена пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. І пры гэтым - ніякіх каментароў наконт дзеянняў маёра Сяргея Рудзько.

-Такім чынам, скарга вярнулася да мяне назад неразгледжанай, - кажа Марына Малчанава. - Мне паведамілі, што мой зварот фактычна з'яўляецца "скаргай на рашэнне аб спыненні справы". Таксама ў адказе гаварыцца, што калі я хачу, каб скарга ўсё ж была разгледжана, мне трэба аплаціць дзяржпошліну. Яе, як вынікае з паперы, трэба аплочваць у абавязковым парадку. Ці буду я аплочваць гэтую пошліну, каб скаргу ўсё ж разгледзелі? Не! Калі б мне верылася, хаця б крыху, у станоўчы вынік, я б гэта зрабіла, але веры ў справядлівасць, на жаль, няма, - адзначыла журналістка.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства