Бабруйскі суд зноў аштрафаваў блогера Жалнова

2014 2014-04-04T13:27:56+0300 2014-04-04T13:27:56+0300 be

Гэтым разам – на 46 базавых велічынь (6.900.000 рублёў).

Разгляд адміністратыўнай справы адбыўся 3 красавіка. Суддзя Бабруйскага раённага суда Наталля Чарапуха прызнала яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП – «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў».

Гэта выявілася ў тым, што 4 лютага 2014 г. Алег Жалноў, ідучы на ​​прыём да выканаўцы абавязкаў начальніка Бабруйскага адзела Следчага камітэта, не здаў дзяжурнаму УУС мабільныя тэлефоны, 3G мадэм і карту памяці.

Абвінаваўцы даводзілі, што УУС – рэжымны аб'ект, і што дзяжурны дзейнічаў у адпаведнасці з загадам міністра ўнутраных спраў №185 (для службовага карыстання) і інструкцыі да яго, якая вызначае забароненыя да праносу на рэжымныя аб'екты рэчывы і прадметы.

Блогер будаваў сваю абарону на тым, што загады і распараджэнні міністра не распаўсюджваюцца на цывільных асобаў. Па яго перакананні, не ўстаноўлена, ці з'яўляецца УУС Бабруйскага гарвыканкама рэжымным аб'ектам. Таксама існуе Пастанова Савета міністраў, у адпаведнасці з якой усе датычныя грамадзян нарматыўна-прававыя акты павінныя быць апублікаваныя і мець адкрыты статус, – даводзіў падсудны. А паколькі загад № 185 не зарэгістраваны ў рэестры дзяржаўных актаў, то ён не з'яўляецца абавязковым для выканання грамадзянамі, лічыць ён.

Нагадаем, што 17 сакавіка 2014 той жа суд аштрафаваў Алега Жалнова на 45 базавых велічынь па абсалютна аналагічным абвінавачанні. Толькі ў той раз, 30 студзеня, блогер пранес тэлефон на прыём да начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама і выклаў запіс на Youtube.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international