Праваабаронцаў асудзілі за фота з украінскім сцягам

2014 2014-04-03T14:30:17+0300 2014-04-04T10:12:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazon_hilm_jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   3 красавіка гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель правялі 6 гадзін у пастарунку Ленінскага РАУС Гродна. На іх былі спачатку складзены пратаколы апытання, потым на кожнага па тры пратаколы за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні, пасля пратаколы адміністрацыйнага затрымання. Пратаколы афармлялі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Павел Лапато, Аляксей Вайцешка і Мікалай Нічыпар, яны ж пазней выступалі як сведкі. Пратаколы за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні былі складзены выключна на падставе фотаздымкаў у інтэрнэце – на сайтах Беларускага Радыё Рацыі і “Гарадзенскай вясны”. Праваабаронцаў абвінавацілі ў правядзенні некалькіх несанкцыянаваных пікетаў, хаця іх дзеянні не ўтрымлівалі прыкмет правядзення масавага мерапрыемства.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Дзень Волі Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель сфатаграфаваліся з беларускімі і ўкраінскімі сцяжкамі ў некалькіх гістарычных мясцінах Гродна, а потым выставілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце і павіншавалі жыхароў у чарговымі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

   Потым грамадскія актывісты некалькі гадзін чакалі дзяжурнага суддзі ў будынку РАУСу. Разгляд адміністрацыйных спраў фактычна ў закрытым працэсе правяла суддзя Ленінскага раённага суду Наталля Козел, сумнавядомая афармленнем шматлікіх палітычных рашэнняў яшчэ з часу масавых страйкаў прадпрымальнікаў у Гродна ў 2005-ым годзе і прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Суддзя адхіліла хадайніцтва перанесці разгляд спраў у будынак суду Ленінскага раёну і зрабіць працэсы адкрытымі. У выніку разгляду пратаколаў Наталля Козел аштрафавала кожнага з грамадскіх актывістаў на 25 базавых велічыняў, што на сёння складае 3 мільёны 750 тысяч беларускіх рублёў.

   Праваабаронцы катэгарычна нязгодныя з такой трактоўкай заканадаўства і збіраюцца абскарджваць прысуд у судзе вышэйшай інстанцыі.

   Сітуацыю каментуе Уладзімір Хільмановіч: “Гродзенскія міліцыя і суд дайшлі да поўнага абсурду, тысячы людзей фатаграфуюцца на вуліцах горада з разнастайнай сімволікай у розныя святы, а пасля выстаўляюць свае фотаздымкі на сайтах і ў сацыяльных сетках. Па логіцы тых, хто кіруе міліцыяй і судамі ў Гродна, на іх усіх трэба складаць адміністрацыйныя пратаколы і караць. Па-сутнасці зараз мы сутыкнуліся ўжо не проста з парушэннем нашых канстытуцыйных правоў, а з палітычным пераследам паводле нацыянальнай прыкметы – атрымліваецца, што беларусам, прадстаўнікам тытульнай нацыі дзяржавы, нельга святкаваць нацыянальныя святы”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international