3 чэрвеня ў Менску адбылася супольная малітва хрысьціянаў

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне аб скліканьні малітвы было прынятае епіскапам Аб'яднанай царквы ХВЕ Сяргеем Паўлавічам Цворам, паведаміла прэс-служба МФ. У набажэнстве, тэмаю якога стала ганеньне на эвангельскіх хрысьціянаў і рэпрэсіі ў адносінах да пастароў царквы "Ян Прадвесьнік", прынялі ўдзел каля пяці тысячаў вернікаў розных дэнамінацыяў.

Напачатку перад веруючымі выступіў іныцыятар правядзеньня агульнагарадзкой малітвы епіскап Саюзу цэркваў хрысьціян веры эвангельскай Сяргей Хоміч, які выказаў сваё абурэньне дзеяньнямі улады і заклікаў маліцца за перамену сытуацыі з цэрквамі на Беларусі.

Пасьля Хоміча слова ўзялі лідэр аб'яднанай баптыскай царквы, царквы хрысьціянаў поўнага эвангельля, а таксама пастар менскай царквы "Новае Жыцьцё" Вячаслаў Ганчарэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international