У Бялыніцкім раёне зноў узяліся за прымусовую працу

2014 2014-04-03T11:32:51+0300 2014-04-03T12:15:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/subotniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт, быццам бы па хадайніцтву працоўных калектываў БУКП “Жылкамгас”, ПМК-241, аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, устаноў адукацыі Бялыніцкага раёна, разгледзеў прапанову аб правядзенні агульнараённага суботніка і вырашыў яе падтрымаць, абвесціўшы правядзенне суботніка 5 красавіка.

Мэтай абвешчана правядзенне і выкананне работ па добраўпарадкаванні і наведзенні належнага парадку на тэрыторыі раёна. Акрамя гэтага, грашовыя сродкі, якія працаўнікі заробяць на суботніку, будуць пералічаны на добраўпарадкаванне Бялынічаў і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Для арганізацыі раённага суботніка створана працоўная група на чале са старшынёй Бялыніцкага райвыканкама Мікалаем Кадаценка.

“Я паразмаўляў з цэлым шэрагам працаўнікоў ПМК-241, камунгаса, школ раёна і нават супрацоўнікаў райвыканкама і не знайшоў ніводнага, хто б ініцыяваў правядзенне гэтага “добраахвотнага” суботніка па навядзенні парадку на зямлі з дадатковым да гэтага “добраахвотным” пералічэннем грошай за гэтае сумнеўнае задавальненне, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Гэта тым больш смешна, бо з наступленнем цёплых дзён супрацоўнікі бюджэтных і іншых арганізацый Бялыніцкага раёна літаральна кожны дзень наводзяць парадак на зямлі ў працоўны час, і не толькі, высякаючы хмызняк, прыбіраючы фермы, дарогі, вуліцы і г. д. Што датычыцца супрацоўнікаў устаноў культуры і школ раёна, дык тыя ўжо сумна жартуюць, што іх установы ўжо патрэбна зачыніць, а іх перавесці штатнымі прыбіральшчыкамі, бо апошні месяц яны толькі тэрыторыю Бялыніцкага раёна і прыбіраюць”.

Такі імпэт з навядзеннем парадку звязваюць з маючым адбыцца ў хуткім часе чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску – маўляў, патрэбна стварыць прыгожы малюнак “квітнеючай Беларусі” для замежных турыстаў, якія вырашаць наведаць гэтае мерапрыемства і паедуць праз тэрыторыю раёна.

Старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай Кадаценка, які быў прызначаны на сваю пасаду восенню мінулага года, да гэтага прызначэння шмат гадоў працаваў старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама. Падчас працы ў Чэрыкаўскім раёне Мікалай Міхайлавіч вызначаўся пастаяным навядзеннем парадку і чысціні на тэрыторыі раёна з выкарыстаннем прымусовай працы, нейкіх значных поспехаў у галіне эканомікі Чэрыкаўскі раён пад яго кіраўніцтвам так і не дасягнуў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international