Улады Менска забаранілі пікет у абарону свабоды сумленьня

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксей Шэін, сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і заяўнік акцыі, атрымаў адмову з Мінскага выканкаму на правядзенне пікета ў абарону свабоды сумлення.

Пікет меў адбыцца 8 чэрвеня, у пятніцу на плошчы Бангалор у Мінску.

Як паведаміў “Хрысціянскі праваабарончы дом”, заяўнікі акцыі хацелі выступіць супраць парушэння правоў вернікаў хрысціянскіх канфесіяў, а таксама прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў свабоды сумлення ў нашай краіне.

"Адмова Мінгарвыканкаму грунтаецца на фармальных падставах – улады не задволеныя афармленнем дакументаў, - гаворыць Аляксей Шэін. – Відавочна, што яны баяцца агучвання гэтай тэмы. Гэтым разам пікет забаранілі, але мы маем намер падаць заяўку яшчэ раз."

Трэба адзначыць, што гэта ўжо другая адмова ўладаў. Падобная акцыя мела адбыцца напрыканцы красавіка на плошчы Свабоды у Мінску. Тады ўлады Мінску адмовілі заяўнікам з прычыны таго, што пікет, нібыта, будзе ствараць перашкоды для руху грамадзянаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international