Прадстаўнікі “Вясны” бяруць удзел у мерапрыемствах для праваабаронцаў у Швецыі

2014 2014-04-02T14:08:27+0300 2014-04-07T16:47:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/defenders_days-2013-crd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дні праваабаронцаў 2013

Дні праваабаронцаў 2013

У Стакгольме праходзяць Дні Беларусі, арганізаваныя праваабарончай арганізацыяй Östgruppen, а таксама другая штогадовая канферэнцыя Дні праваабаронцаў - 2014, арганізаваная Civil Rights Defenders.

Сябры Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрошаныя да ўдзелу ў абодвух мерапрыемствах.

Дні Беларусі праваабаронцы Östgruppen ладзяць з 31 сакавіка па 3 красавіка, за месяц да чэмпіяната свету па хакеі, які будзе праводзіцца ў Мінску. На штогадовую сустрэчу з Беларусі запрошаныя праваабаронцы, незалежныя журналісты, былыя палітвязні і сваякі цяперашніх палітвязняў, прадстаўнікі сучаснай культуры. У праграме мерапрыемства бяруць удзел намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і сябра Рады Уладзімір Лабковіч.

Таксама яны разам з калегай Таццянай Рэвяка і Наталляй Пінчук, жонкай палітзняволенага кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, бяруць удзел у другой штогадовай канферэнцыі Дні праваабаронцаў, якую з 1 па 4 красавіка ладзіць арганізацыя Civil Rights Defenders. На ўнікальны форум, прысвечаны ўмацаванню пазіцыяў праваабаронцаў, якія падвяргаюцца рызыцы ў сваёй працы, сабраліся каля 120 праваабаронцаў з самых рэпрэсіўных рэгіёнаў свету. Канферэнцыя з’яўляецца для іх пляцоўкай для абмену вопытам і пашырэння сеткі кантактаў.

Цягам чатырох дзён у рамках гэтай канферэнцыі вядучыя эксперты правядуць трэнінгі і кансультацыі па такіх актуальных тэмах, як інфармацыйная і кампутарная бяспека, відэакампаніі і лабіяванне правоў чалавека. Для наладжвання стасункаў з актывістамі і магчымасці атрымаць больш інфармацыі пра канкрэтныя праблемы ў розных рэгіёнах свету на мерапрыемстве прысутнічаюць вядомыя прадстаўнікі ААН і міжнароднай праваабарончай супольнасці. Сярод іх - Майна Кіаі, спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. 

Кульмінацыяй канферэнцыі стане прысуджэнне узнагароды года - Абаронца Грамадзянскіх Правоў, якой Civil Rights Defenders адзначае поспехі і дасягненні сваіх мужных калегаў. Цырымонія ўзнагароджання будзе праходзіць 4 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international