23 верасьня ў Вярхоўным судзе адбылося першае распараджальнае паседжаньне па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Дата суда пакуль не вызначаная.

2003 2003-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасьня 2003 года ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылося першае распараджальнае паседжаньне для ўдакладненьня пазіцый бакоў па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

На распараджальным паседжаньн прысутнічалі прадстаўнікі Правабарончага цэнтру “Вясна” – старшыня Рады Алесь Бяляцкі, юрысты Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, прадстаўнік істца (Міністэрства юстыцыі) – Неаніла
Фішкіна і суддзя Валянціна Кулік.

Гаворыць юрыст Валянцін Стэфановіч: “Мы прад’явілі пісьмовае хадайніцтва, дзе прасілі Вярхоўны суд пакінуць зыскавую заяву Міністэрства юстыцыі без руху, бо мы лічым, што зысск не адпавядае патрабаваньня Грамадзянскага Працэсуальнага Кодэксу, -- там няма доказаў прыведзеных фактаў, а доказы не кашрэтызаваныя. У зыску сьцьврджаецца, што ў дакументах ёсьць шэраг падробленых подпісаў, але не ўдакладняецца, якіх менавіта асобаў і у якіх дакументах. Гэта не дае нам магчымасьці падрыхтавацца да працэсу. Нам трэба заяўляць сьведкаў, а каго заяўляць – невядома.
Такім чынам быў парушаны прынцыпа роўнасьці бакоў.

У сувязі з гэтым суддзя Валянціна Кулік папрасіла Мінюст канкрэтызаваць зыскавую заяву. У сувязі з гэтым суддзя вырашыла, што ёсьць патрэба нам яшчэ сустрэцца на распараджальным паседжаньні, якое адбудзецца 30 верасьня. Такім чынам, 30 верасьня мы зноў сустрэнемся, Неаніла Фішкіна дакладна падрыхтуе нам усе матэрыялы, мы з імі азнаёміміся і будзем рыхтавацца да суда, які, хутчэй за ўсё адбудзецца пасьля 17 кастрычніка”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international