Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА

2014 2014-04-02T11:57:21+0300 2014-04-02T11:59:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babruisk-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Барроу папярэдзіла дырэктара Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў ( БЗТДіА ) Аляксандра Аграновіча аб персанальнай адказнасці за парушэнні правоў працоўных на ўзначаленым ім прадпрыемстве. Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным генеральным сакратаром МКП ў адрас кіраўніцтва БЗТДіА ў сувязі з галадоўкай 12 рабочых, якія пратэставалі супраць дыскрымінацыі свабоднага прафсаюза. Пра гэта паведамляе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычнах прафсаюзаў.

 

Шаран Барроу патрабуе ад ад дырэктара прадпрыемства Аляксандра Аграновіча неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць працоўных-сябраў свабоднага прафсаюза.

У прыватнасці, Шаран Барроу піша “Мы шкадуем, што замест таго каб прыслухацца да заклікаў і законных патрабаваннях працоўных, улады краіны і адміністрацыя прадпрыемстваў працягваюць небяспечную палітыку расправы над іншадумцамі і знішчэння прафсаюзнага плюралізму ў краіне. Мы шкадуем, што вопытнае кіраўніцтва вашага прадпрыемства, нягледзячы на запэўніванні, прапанаваныя, як нам здавалася, прадстаўнікам МКП на вашай нядаўняй сустрэчы, і насуперак з імі, не змагло цывілізаваным чынам прарэагаваць на агучаныя праблемы вашых работнікаў, што прывяло апошніх да адчайных формаў пратэсту. Іх абурэнне і адчай падзяляюць мільёны працоўных- членаў МКП па ўсім свеце.

МКП і яе сяброўскія арганізацыі ўважліва адсочваюць прафсаюзную сітуацыю ў вашай краіне і неадкладна праінфармуюць міжнародныя і нацыянальныя органы і бізнес аб пастаяннай практыцы парушэнняў працоўных правоў на вашым прадпрыемстве і аб вашай асабістай адказнасці ў дадзеных парушэннях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international