Магілёўскі журналіст просіць міліцыю знайсці ўзломшчыкаў сайта “Свабодны фармат”

2014 2014-04-01T21:54:58+0300 2014-04-01T21:54:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведную заяву Алесь Буракоў накіраваў у магілёўскую міліцыю. Ён просіць устанавіць асоб, якія ўзламалі паролі і выдалілі кантэнт сайта, каб прыцягнуць іх да аказнасці, вызначанай заканадаўствам.

У заяве незалежны журналіст паведамляе, што даменнае імя formats.by належыць яму з верасня 2012 года. Па гэтаму адрасу знаходзіўся сайт “Платформа грамадзянскай журналістыкі. Свабодны фармат”, які спыніў сваё існаванне 10 лютага 2014 года.  Гэты сайт перастаў абнаўляцца, аднак існаваў у працоўным выглядзе з мэтай захавання кантэнту.

14 сакавіка рэдактар сайта згубіў над ім кантроль з-за дзейнасці нявызначаных зламыснікаў, якія ўзламалі сайт, выдалілі стары кантэнт, а таксама апублікавалі на ім два артыкулы, якія дыскрэдытуюць магілёўцаў, якія займаюцца палітыкай. У прыватнасці размова ідзе пра актывіста БНФ Сяржука Нягаціна.

Толькі 15 сакавіка ў рэдактара сайта атрымалася ўзяць над ім кантроль.

Акрамя таго, Алесь Буракоў адзначае, што невядомая асоба робіць рассылку інфармацыі магілёўскім палітыкам, журналістам і грамадскім дзеячам з электроннай скрынкі a.burakov74@gmail.com, якая яму не належыць.

Міліцыю журналіст просіць таксама ўстанавіць асобу -- аўтара гэтых лістоў і прыцягнуць яго да адказнасці, а таксама заблакаваць гэты электронны адрас.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international