Магілёў: моладзевы актывіст зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевы актывіст Антон Усьцімчук зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Там ён адседзіць пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Антона Ўсьцімчука суд Ленінскага раёну Магілёва яшчэ 26 сакавіка пакараў 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — нібыта за дробнае хуліганства. Да суду актывіст двое сутак ужо адседзеў.

Пра зьняволеньне актывіста “Свабодзе” паведаміла ягоная маці Галіна Яўгенаўна. Зь ейных словаў, участковы павёз сына ў ізалятар блізу дванаццатай гадзіны ўчарашняга дня. На волю актывіст выйдзе 5 чэрвеня.

“Свабода” паведамляла, што моладзевы актывіст двое сутак ня мог сам аформіцца ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У ізалятар яго не прымалі без участковага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international