Больш за 50 пытанняў уключана ў парадак дня парламента

2014 2014-04-01T11:00:35+0300 2014-04-01T11:00:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parlament2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ў міжсесійны перыяд дэпутаты актыўна ўдзельнічалі ў пасяджэннях пастаянных камісій, рабочых груп (праведзена больш за 60 пасяджэнняў), калегій міністэрстваў, круглых сталах, семінарах, канферэнцыях, выкарыстоўвалі магчымасці сродкаў масавай інфармацыі.


«У выніку да адкрыцця сесіі мы падышлі з салідным пакетам законапраектаў, дэталёва прапрацаваных у пастаянных камісіях і ўзгодненых з зацікаўленымі ведамствамі. Сёння ў парадак дня мы ўключаем 52 пытанні, усяго ж у парламенцкім партфелі каля 80 законапраектаў» , - перадае БелТА словы Андрэйчанкі.


Спікер звярнуў асаблівую ўвагу на законапраекты, якія выклікаюць ажыўленыя дыскусіі ў грамадстве. Гэта праекты аб альтэрнатыўнай службе, аб беларусах замежжа, папраўкі ў крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства і шэраг іншых.


«Наперадзе чакае вялікая праца па развіцці Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы. З улікам гэтага ў траўні мы правядзем семінар па пытаннях мытнага рэгулявання. Выедзем на мяжу, паглядзім, як працуе мытная служба, якія там ёсць праблемы. Вынікі семінара павінны стаць асновай для канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства» , - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international