Суды над удзельнікамі разагнанай акцыі супраць адмены льгот

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пройдуць суды над моладзевымі актывістамі, затрыманымі 1 чэрвеня падчас акцыі пратэсту супраць адмены льгот. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, пяцёра актывістаў правялі два дні ў спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама. Вядомыя імёны чатырох з іх: Павал Вінаградаў, Вадзім Баравік, Павал Чумакоў, Павал Вільтоўскі. (Пяты - Аляксандр Барадзенка. ПЦ "Вясна") У 4-ым гарадскім шпіталі знаходзіцца Ілля Шуст. Пасля збівання супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) медыкі зафіксавалі ў хлопца садно левай ныркі, садзені, падазрон на чэрапна-мазгавую траўму.

Акцыя пратэсту студэнтаў супраць адмены льгот была жорстка разагнаная 1 чэрвеня ў Менску супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Блізу 100 чалавек правялі ў цэнтры горада шэсце-перфоманс. Моладзевыя актывісты неслі ў руках труну, на якой было напісанае “Льготы”. Наперадзе, па ўсіх традыцыях пахавальнай працэсіі, студэнты неслі ў чорнай рамцы вялікі льготны квіток для праезду ў грамадскім транспарце.

Маладыя людзі змаглі прайсці такім чынам сотню метраў – на іх накінуліся супрацоўнікі міліцыі. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 відавочцы, амапаўцы дзейнічалі жорстка, валілі людзей на зямлю, выкручвалі рукі, збівалі дубінкамі і кулакамі.

Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска. Пяцёра актывістаў былі дастаўленыя ў спецпрыёмнік-размеркавальнік ГУУС Менгарвыканкама да суду.

Нагадаем, што беларускі “парламент” гэтымі днямі прыняў законапраект, які пазбавіў большасць грамадзян Беларусі льгот, у тым ліку студэнтаў – льготнага праезду ў грамадскім транспарце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international