Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-04-01T08:38:11+0300 2014-04-01T13:23:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: ператрус у Барыса Хамайды, адлічэнне студэнта журфаку за палітычную актыўнасць і прэміраванне членаў выбарчых камісіі - на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляць 17 млрд рублёў.

"Падзея тыдня": разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяны Рэвяка на забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”.  

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда разважае наконт плёну ад магчымага замацавання ў заканадаўстве адтэрміноўкі выканання смяротных прысудаў.

"Навіны палітвязняў": у беларускіх палітычных зняволеных ў літоўскім парламенце зараз з’явіліся шэфы. Пра гэта падчас прэс - канферэнцыі 25 сакавіка заявіў парламентарый Пятрас Аўштравічус

У музычных паўзах – песні гомельскай спявачкі Вальжыны Цярэшчанка.  

 

Слухаць выпуск:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international