Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў

2014 2014-03-31T18:46:53+0300 2014-03-31T18:46:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каб атрымаць ад выканкамаўскай газеты “Шахцёр” адказы на вострыя пытанні салігорскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктару Малочку спартэбілася некалькі скаргаў у органы пракуратуры розных узроўняў і восем месяцаў чакання.

Апошні свой зварот спадар Малочка напачатку лютага паўторна накіраваў ў Генеральную паркуратуру.

- На вялікі жаль, нягледзячы на шматмесячную затрымку з адказам і відавочнае парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян”, падставаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання Генпракуратура не пабачыла. Тым не менш, Генпракуратурай адпаведная інфармацыя ў рэдакцыю газеты “Шахцёр” была накіравана, і адтуль нарэшце прыйшоў адказ на мой запыт, - кажа салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партіі. - Гучыць абсурдана, але ў суправаджальным лісце галоўны рэдактар Сяргей Квіткевіч заявіў, што гэты ліст рэдакцыя дасылае мне ўжо трэці раз. Я, канешне, не ведаю, колькі насамрэч разоў на месяц, тыдзень ці дзень яны мне адпраўлялі лісты, але калі я нічога не атрымліваў, дык,мабць, тут, як зараз кажуць, нешта не так.

Нагадаем, у сваім звароце ў выканкамаўскую “раёнку” Віктар Малочка прасіў рэдакцыю праінфармаваць чытачоў пра неабходнасць будаўніцтва ў Салігорску новай паліклінікі, неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных грошай на рэканструкцыю вуліцы Багамолава, будаўніцтва жылых дамоў у непасрэднай блізкасці з АЗС ды некаторыя іншыя пытанні. У сваім адказе галоўны рэдактар “Шахцёра” пагадзіўся ўзняць некаторыя тэмы на старонках газеты, аднак перададзеныя актывістам АГП матэрыялы ўласнага аўтарства па згаданых праблемах публікаваць адмовіўся з-за наяўнасці ў іх “недакладных і спрэчных звестак”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international