У Гродна падчас правядзеньня акцыіі было затрымана 5 моладзевых актывістаў

2007 2007-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 чэрвеня ў рамках ініцыяванай моладзьдзю БНФ акцыі "Аўтаспынам на выратаваньне Горадні" адбыўся выезд актывістаў моладзі БНФ і Маладога Фронту ў Горадню. Удзень актывісты моладзевых арганізацыяў раздавалі жыхарам Горадні ўлёткі, а ўвечары на старым мосьце, які зьбіраюцца руйнаваць, павесілі расьцяжку "Супраць разбурэньня Горадні" і запалілі сьвечкі.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 чалавек. Падчас яе правядзеньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 актывістаў моладзі БНФ і Маладога Фронту, сярод якіх сябра Рады моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч. Пасьля таго, як хлопцы правялі 2 гадзіны ў пастарунку, іх адпусьцілі, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства